10:39
Наши пионер Романова Лиза и октябрёнок Кривда Семён участники Республиканского конкурса детских творческих работ «Послание ветерану»

ДАРАГІЯ МАЕ ВЕТЭРАНЫ

                                             Раманава Лізавета

Дарагія мае ветэраны!

Вы служылі Радзіме аддана,

Вы прайшлі праз гады ліхалецця,

Захавалі  зямлю нашым дзецям.

 

Малы хлопец – бязвусы  юнак –

За краіну сваю стаяў так,

Як раз’юшаны звер у палоне,

Як матыль у зажатай далоні.

 

Не баяліся вы смерці лютай,

Кожны дзень вы цярпелі пакуты,

Бо за вамі стаяла Айчына,

Маці, дзеці, жонка, дзяўчына...

 

Вы рукамі драты разрывалі,

На подворках каб дзеці гулялі

Роднага дома багатага,

А не гінулі ў муках за кратамі.

 

Подзвігам мужным народ ганарыцца.

Кожны дзень за вас будзем маліцца.

Вы жыццё і мір захавалі

І свабоду нам даравалі!

********

МОЙ  ПРАДЗЯДУЛЯ

                                               Крыўда Сямен

Я не бачыў  свайго прадзядулі,

Але чуў ад радні і  не раз,

Што змагаўся ён за Радзіму

І жыцце паклаў ён за нас.

 

Не дажыў мой дзядуля да ўнукаў,

Бо загінуў  у дваццаць пяць год.

Але я  захаваю краіну

І працягну дзядулевы род.

 

І ніколі  варожым краінам

Не аддам я роднай зямлі,

Бо яе бараніў мой дзядуля,

Каб у шчасці мы вечна жылі!

 

Просмотров: 227 | Добавил: ta17nysha | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar