13:22
Дыплом І ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка"

Мешчаракоў Яраслаў, вучань IV "А" класса СШ №39 г. Гродна, вырашыў і ў гэтым годзе прыняць удзел у творчым конкурсе. Выбраць твор было вельмі цяжка, хацелася крануць душу ўдзельнікаў, гасцей, членаў журы. Выбар паў на верш П.Панчанкі "Краіна мая".

25 мая Яраслаў прыняў удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка".  Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні ўсіх раёнаў Гродзенскай вобласці.  Рашэнне журы было нечаканым і вельмі радасным – ДЫПЛОМ І СТУПЕНІ

Цяпер Мешчаракоў Яраслаў, вучань IV "А" класа СШ № 39 г. Гродна, будзе прадстаўляць Гродзенскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме". 

Жадаем творчых поспехаў і перамогі!

                                                                                                                   

Просмотров: 219 | Добавил: ta17nysha | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar